Сёння ўдзельнікі ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску разыграюць 8 камплектаў узнагарод у 6 відах спорту.
Два камплекты медалёў знойдуць сваіх уладальнікаў у спаборніцтвах па шашэйных велагонках. У 10.00 на старт індывідуальнай гонкі на 28,6 км выйдуць жанчыны, а ў 13.00 пачнецца мужчынская гонка.
У «Мінск-Арэне» ў 14.50 стартуюць спаборніцтвы па скачках на батуце, у якіх беларусы з'яўляюцца аднымі з галоўных фаварытаў. Тут вызначацца прызёры ў дзвюх намінацыях: у жаночых сінхронных скачках і індывідуальных у мужчын. Алімпійскі чэмпіён беларус Уладзіслаў Ганчароў мае намер змагацца толькі за перамогу. На першых Еўрапейскіх гульнях у Баку-2015 ён быў сярэбраным прызёрам у асабістым турніры і сінхронных скачках. Там жа, у «Мінск-Арэне», апошні камплект узнагарод разыграюць удзельнікі спаборніцтваў па спартыўнай аэробіцы. Пачатак групавых практыкаванняў у 19.30.
Дзюдаісты завершаць свае спаборніцтвы турнірам змешаных каманд. Папярэдні раўнд на татамі «Чыжоўка-Арэны» стартуе ў 10.30, медальныя схваткі пачнуцца ў 16.00.
Першыя медалі будуць разыграны на спаборніцтвах па настольным тэнісе. У спаборніцтвах змешаных пар прызёры вызначацца без удзелу беларусаў: тандэм Надзея Багданава / Павел Платонаў учора завяршыў выступленне на чвэрцьфінальнай стадыі. Акрамя таго, у Палацы тэніса прадоўжацца папярэднія паядынкі ў адзіночных разрадах. Пачатак спаборніцтваў у 10.00.
У ціры імя маршала С.Цімашэнкі змешаныя каманды разыграюць медалі ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 м. Спаборніцтвы пачаліся ў 8.45.
На стадыёне для пляжных відаў спорту ў САК «Алімпійскі» стартуе турнір майстроў пляжнага футбола. Зборная Беларусі свой першы паядынак у папярэдняй групе А правядзе супраць каманды Партугаліі (пачатак у 19.30).
У Falcon Club ў 9.00 прадоўжылі спаборнічаць бадмінтаністы. У гэты ж час на вяслярным канале ў Заслаўі праходзяць стартавыя заезды спаборніцтваў па веславанні на байдарках і каноэ. У 11.00 на дыванах Палаца спорту пачнуцца першыя паядынкі майстроў вольнай барацьбы. Баксёры ў 14.00 прадоўжаць кваліфікацыйныя баі на рынгу палаца спорту «Уручча». На галоўнай арэне Гульняў мінскім стадыёне «Дынама» адбудуцца чвэрцьфіналы турніру па лёгкай атлетыцы (пачатак у 14.20).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню