Указ: аблвыканкамам дадзена права фарміраваць сельскагаспадарчыя сыравінныя зоны
20.10.2025 - 17:36
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка падпісаў указ № 375 «Аб замацаванні сыравінных зон». Аб гэтым карэспандэнту паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння эфектыўнай работы перапрацоўчых прадпрыемстваў, а таксама развіцця сыравінных зон.
Аблвыканкамам дадзена права фарміраваць на тэрыторыі абласцей сыравінныя зоны з сельскагаспадарчых арганізацый і замацоўваць іх за мяса- і малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі.
Дакумент накіраваны на ўстанаўленне адзінага механізма фарміравання сыравінных зон, што будзе садзейнічаць павелічэнню загрузкі магутнасцей прадпрыемстваў.
Переводчик