RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Унесці прапановы па праекту Указа аб аўтамабільных перавозках пасажыраў можна да 18 чэрвеня

Цяпер (з 8 па 18 чэрвеня) на Прававым форуме Беларусі праходзіць грамадскае абмеркаванне праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў» (спасылка на абмеркаванне https://forumpravo.by/publichnoe-obsuzhdenie-proektov-npa/forum15/ 17166-proekt-ukaza-prezidenta-respubliki-belarus-_ob-avtomobilnykh-perevozkakh-passazhirov) Ініцыятарам стала Міністэрства транспарту і камунікацый.

Дакументам прадугледжваецца стварэнне дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах», у які ўключаюцца звесткі аб перавозчыках; транспартных сродках (аўтобусах, легкавых аўтамабілях, аўтамабілях-таксі); вадзіцелях; дыспетчарах перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах; дыспетчарах таксі.

Для нядобрасумленных перавозчыкаў і дыспетчараў прадугледжваюцца механізмы прыпынення знаходжання і выключэнні з рэестра.

Праектам устанаўліваюцца:

- нормы, што замежныя кампаніі маюць права аказваць паслугі дыспетчара перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах, дыспетчара таксі толькі ў выпадку стварэння імі на тэрыторыі Беларусі юрыдычнай асобы;

- нормы, што дзейнасць без уключэння ў рэестр забараняецца;

- абавязкі для дыспетчараў выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці інфармацыйныя сістэмы і рэсурсы, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі, перадаваць заказы на перавозкі толькі перавозчыкам, звесткі ў адносінах да транспартных сродкаў і вадзіцеляў якіх унесены ў рэестр, і іншыя;

- абавязкі для перавозчыкаў забяспечыць відэафіксацыю выканання перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах, у тым ліку аўтамабілямі-таксі, пры дапамозе ўстаноўкі тэхнічных сродкаў.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі https://forumpravo.by да 18 чэрвеня.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая