RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Унікальная выстава аднаго дня «Усходняя Элегантнасць» пройдзе 25 чэрвеня ў музеі імя П.В.Масленікава

Урачыстае адкрыццё выставы «Усходняя Элегантнасць» у рамках Тыдня горада Цяньцзінь у Магілёўскай вобласці адбудзецца 25 чэрвеня ў 12.00 у абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава.

У 2024 годзе спаўняецца 5 гадоў сяброўству паміж горадам Цяньцзінь і Магілёўскай вобласцю. З гэтай нагоды музеі двух рэгіёнаў рэалізавалі сумесны выставачны праект, які стане гуманістычнай асновай для паглыбленага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Экспазіцыя пазнаёміць наведвальнікаў Магілёўскай вобласці з багатай культурнай спадчынай горада Цяньцзінь і Кітаем у цэлым.

Цяньцзінскі музей - гэта ўсёабдымны музей гісторыі і мастацтва. Заснаваны ў 1918 годзе, цяпер ён мае ў сваёй калекцыі звыш 210 тыс. культурных рэліквій з багатай гістарычнай і мастацкай каштоўнасцю.

Выстава, прадстаўленая ў горадзе Магілёве, размесціцца ў трох залах першага паверха музея. Аснову экспазіцыі складуць каля 200 мастацкіх твораў. Сярод іх будуць прадэманстраваны вырабы з фарфору ў розных тэхніках, экспанаты чайнай традыцыі, вырабы з шоўку і знакамітае кітайскае мастацтва каліграфіі, непаўторныя і насычаны нацыянальным каларытам жывапіс, малюнак, скульптура, паветраныя змеі і папяровае выразанне. Усе прадметы экспазіцыі адрозніваюцца багатым зместам і разнастайнымі творчымі тэхнікамі, якія адлюстроўваюць глыбокую і старажытную культурную спадчыну Кітая.

Перад адкрыццём выставы кітайскі бок правядзе прэзентацыю турыстычных рэсурсаў горада Цяньцзінь, а таксама майстар-класы для дзяцей па адбітку гравюры на дрэве, роспісы паветранага змея.

Таксама ў цэнтральным холе першага паверха музея размесціцца выстава каліграфіі Дзяржаўнага палаца культуры горада Цяньцзінь, на якой будзе прадстаўлена 60 работ мастака і настаўніка каліграфіі Ван Шуцю.
 
Выстава працуе на працягу аднаго дня. Уваход вольны.
 
Юлія Таранава

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая