У Рэспубліцы Беларусь у 12.00 20 лютага пачалося датэрміновае галасаванне. Па словах старшыні выбарчага ўчастка № 4 Ленінскага раёна горада Магілёва, у спісы для галасавання ўнесена каля 2 тыс. чалавек.
Адным з першых аддаць свой голас датэрмінова прыйшоў Кірыл Заклюеў. Для 18-гадовага навучэнца Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа гэтыя выбары першыя, а значыць, асаблівыя.
На думку маладога чалавека, датэрміновае галасаванне - выдатная магчымасць праявіць грамадзянскую пазіцыю ў зручны для чалавека час. Гэтым правам вырашыў скарыстацца і сам.
Як расказаў Кірыл, у асноўны дзень галасавання ён плануе паехаць да сябе на радзіму ў горад Крычаў. Раней малады чалавек азнаёміўся з брашурай «Выбары будучаму выбаршчыку». У ёй студэнт вылучыў для сябе цытату: «Мы выбіраем людзей, якія будуць прымаць дзяржаўныя рашэнні, і такім чынам уплываем на шлях развіцця краіны». Таму Кірыл старанна вывучыў перадвыбарную праграму кандыдатаў у абласны Савет дэпутатаў і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага збору, каб абраць лепшага.
«Упэўнены, я прагаласаваў за вартых кандыдатаў, якія будуць прымаць правільныя рашэнні. Я аддаў свой голас за будучыню нашай краіны, за Беларусь, за развіццё сацыяльных праграм, скіраваных на павышэнне дабрабыту нашага народа», - адзначыў Кірыл Заклюеў.
Старшыня выбарчага ўчастка №4 расказала, што дзень датэрміновага галасавання пачаўся актыўна. Сярод тых, хто прыйшоў на ўчастак выбаршчыкаў, людзі сярэдняга і пажылога ўзросту, а таксама моладзь.
Дарэчы, у спісах значыцца каля 70 маладых людзей, якія будуць галасаваць упершыню. Кожнаму з іх члены камісіі падрыхтавалі падарункавыя выданні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)