RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Упор на п'яных і бяспраўнікаў: 20-29 ліпеня ДАІ праводзіць у Магілёўскай вобласці прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ

З 20 па 29 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ па віне нецвярозых вадзіцеляў, а таксама не маючых права кіравання. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ДАІ УУС аблвыканкама.

Асабовым складам Дзяржаўтаінспекцыі будуць ажыццяўляцца штодзённыя рэйды. Да дадзенай працы прыцягнуць карэспандэнтаў сродкаў масавай інфармацыі, членаў добраахвотных дружын, прадстаўнікоў грамадскасці.

«Штодня нашы супрацоўнікі выяўляюць грамадзян, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама вадзіцеляў-бяспраўнікаў, – падкрэслілі суразмоўцы. – За 6 месяцаў 2018 года на Магілёўшчыне зарэгістравана 9 дарожна-транспартных здарэнняў, якія здарыліся па віне нецвярозых вадзіцеляў, у якіх 2 чалавекі загінулі і 10 былі паранены. Па віне асоб, якія не маюць права кіравання, адбылося 12 ДТЗ, дзе 2 чалавекі загінулі і 16 паранены».

У Дзяржаўтаінспекцыі таксама нагадалі аб адказнасці, якая пагражае такім парушальнікам. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення або перадачу права кіравання нецвярозаму чалавеку, а таксама за адмову ад праходжання агляду вадзіцелю пагражаюць пазбаўленне права кіравання тэрмінам на 3 гады і штраф ад Br 1 225 да Br 2 450 (ад 50 да 100 базавых велічыняў).

За паўторнае кіраванне падшафэ на працягу года ў дачыненні да аўтааматара ўзбуджаюць крымінальную справу, а яго транспартны сродак падлягае канфіскацыі незалежна ад таго, каму належыць. Выключэнне – спецыяльная канфіскацыя, згодна з арт. 61 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, не прымяняецца толькі да транспарту, якi выбыў з законнага валодання ўласніка (карыстальніка) без яго згоды або ў выніку супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб.

Чалавеку, які кіруе аўто без адпаведнага пасведчання, пагражае штраф ад Br 122,5 да Br 490 (ад 5 да 20 базавых велічынь). Паўторнае такое парушэнне цягне больш суровае пакаранне: павелічэнне сумы штрафу (ад Br 490 да Br 1 225) або адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая