Урачы заклікаюць насельніцтва вакцынавацца і тлумачаць, чаму гэта неабходна (відэа)
20.09.2021 - 10:28
Урачы заклікаюць насельніцтва вакцынавацца. Гэта звязана з напружаным санітарна-эпідэмічным становішчам па covid-19.
У Магілёўскай вобласці адзначаецца рост захворвання на сезонныя вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку – на каранавірусную інфекцыю. Медыкі звязваюць гэта з пачаткам восені і навучальнага года.
Так званы індыйскі штам Дэльта становіцца дамінуючым ва ўсім свеце. Паводле інфармацыі спецыялістаў абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, цыркулюе ён і ў Магілёўскай вобласці. Па словах медыкаў, прадухіліць цяжкую хваробу можна з дапамогай вакцыны. Пры гэтым абавязкова неабходна выконваць элементарныя меры засцярогі: насіць маскі, не наведваць масавыя мерапрыемствы і вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю.
Переводчик