Урачыстае адкрыццё Вахты Памяці адбудзецца ў Магілёве 20 верасня
Урачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю гарадской Вахты Памяці, адбудзецца 20 верасня а 10.00 на плошчы Славы Магілёва. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Ужо 35 гадоў юныя магілёўцы змяняюць адзін аднаго ў Ганаровай варце ля Вечнага агню, аддаючы даніну памяці загінулым воінам, партызанам і падпольшчыкам, якія абаранялі і вызвалялі горад на Дняпры.
Ва ўрачысты дзень на плошчу Славы прыйдуць навучэнцы, педагогі, бацькі. Ганаровымі гасцямі стануць прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, гарадской і раённай улады. Будуць падведзены вынікі конкурсу на самае лепшае нясенне Вахты Памяці ў 2018/2019 навучальным годзе, уручаны падзячныя лісты прадстаўнікам абласнога і гарадскога ваенных камісарыятаў, воінскіх часцей, усім тым, хто ўносіць свой уклад у справу грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.
Мерапрыемства набывае асаблівую значнасць у год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, бо менавіта з гэтага месца, дзе зараз знаходзіцца мемарыял, пачынаў расці і развівацца наш старажытны горад, кавалася яго слаўная гісторыя вялікіх перамог і здзяйсненняў.
Переводчик