У Мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі ўзнагародзілі пераможцаў творчых літаратурных конкурсаў «З табой маё слова, Радзіма» і «Гэта трэба – не мёртвым! Гэта трэба – жывым: Буйніцкае поле – поле памяці».
Арганізатарамі мерапрыемства, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі і Дню народнага адзінства, выступілі Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага фонду міру.
Літаратары, пераможцы конкурсаў, - прадстаўнікі рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Яны атрымалі дыпломы, а таксама азнаёміліся з экспазіцыямі музея і атрымалі асалоду ад канцэртнай праграмы.
Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Алесь Казека адзначыў:
- Мы з упэўненасцю глядзім у будучыню. Без сумневу, маштабы конкурсаў будуць расці, бо творчасць павінна развівацца. Той духоўнасцю, якую нясе ў сваіх вершах, у сваёй прозе моладзь, яна стварае светлую і сапраўдную будучыню, якая вядзе да высокіх духоўных каштоўнасцей.
Дарэчы, пераможцамі двух конкурсаў сталі 89 чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33