Урачыстая цырымонія звальненні ў запас ваеннаслужачых прайшла сёння ў 188-й гвардзейскай інжынернай брыгадзе ў Магілёве. Скончылі службу тут 51 чалавек.
«Служба ў арміі – абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны. І тыя традыцыі і асновы, якія існуюць ва Узброеных Сілах Беларусі, накіраваныя на выхаванне маладых людзей – мы вучым іх быць дысцыплінаванымі, мужнымі і адданымі сваёй краіне, – расказаў камандзір брыгады Валерый Жураўлёў. – Сёлета звальненне ў запас супала з 75-годдзем Вялікай Перамогі. І гэта асаблівае свята для нас. Таму што гераізм і мужнасць, якія праявілі беларускія воіны ў страшныя гады Вялікай Айчыннай вайны, нельга забываць. Толькі так можна выхаваць сапраўдных патрыётаў і не страціць сувязь пакаленняў».
Як адзначыў камандзір брыгады, ўрачыстае мерапрыемства ў гэтым годзе з-за эпідэмічнай сітуацыі праходзіць без гасцей.
Філіп Дулебянец адслужыў у войску паўтара года. Малады чалавек расказаў, што гэтага дня чакаў з нецярпеннем – засумаваў па сям’і. «У войску я стаў зусім інакш ставіцца да многіх рэчаў. Стаў больш шанаваць час, зразумеў, як моцна я люблю сваіх родных. Тут я навучыўся быць адказным, дысцыплінаваным. Несумненна, мне спатрэбіцца ў звычайным жыцці вопыт, які я атрымаў за час службы».
Падчас мерапрыемства афіцэрскаму складу ўручылі юбілейныя медалі ў гонар 75-годдзя Перамогі.
188-я гвардзейская інжынерная брыгада размяшчаецца ў вайсковай частцы 72471 у Магілёве. Тут рыхтуюць сапёраў, вадзіцеляў-механікаў спецыяльнай інжынернай тэхнікі і пантанераў. Таксама тут размешчана адзіная ў Беларусі навучальная частка па падрыхтоўцы вадалазаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні