Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў, прайшла ў самай вялікай школе вобласці – у СШ № 45 Магілёва
01.09.2022 - 14:29
Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў, прайшла ў самай вялікай школе вобласці – у СШ № 45 Магілёва. Сёння яе парог упершыню пераступіла 265 першакласнікаў. Сфарміравана 10 першых класаў.
У гэтай навучальнай установе створаны годныя ўмовы для інтэлектуальнага, фізічнага і творчага развіцця дзяцей. Тут працуе дружная каманда прафесіяналаў. адданых сваёй справе. Многія педагогі падрыхтавалі пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды, удастоеных высокіх дзяржаўных узнагарод.








Переводчик