Урад зацвердзіў меры па падрыхтоўцы да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2019 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2018 года № 972, паведамляецца на сайце ўрада.
Урад даручыў прыняць меры па забеспячэнні гатоўнасці не менш за 95% наяўнай у сельгасарганізацый сельгастэхнікі для правядзення вясновых палявых работ да 25 сакавіка, нарыхтоўкі травяных кармоў – да 15 мая, уборкі збожжавых і зернебабовых культур, першаснай апрацоўкі і захоўвання збожжа – да 10 ліпеня. Неабходна таксама забяспечыць закупку тэхнікі для вырошчвання і ўборкі льну.
Аблвыканкамам трэба забяспечыць своечасовую і поўную аплату падначаленымі арганізацыямі набытых імі мінеральных угнаенняў, сродкаў абароны раслін, паліва, насення.
Прадугледжана, што сельгасарганізацыі, уключаныя ў пералікі, якія зацвярджаюцца рашэннямі аблвыканкамаў, атрымаюць субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, прадастаўленымі у 2019 годзе банкамі для фінансавання палявых работ. Гэтыя субсідыі прадастаўляюцца штомесяц у 2019–2020 гадах за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.10.2025 - 16:58
У Магілёўскай вобласці выраслі аб'ёмы агародніны, што закладваюцца на захоўванне ў міжсезонны перыяд
08.10.2025 - 16:03
У Прымор'і адкрыўся Адзіны цэнтр дэманстрацыі, продажу і абслугоўвання беларускай тэхнікі
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі