Урад не падтрымаў прапанову зрабіць 31 снежня выхадным. Пра гэта сёння журналістам паведаміў прэм’ер-міністр Сяргей Румас.
Пытанне вывучылі ў Савеце Міністраў. «Што тычыцца 31 снежня, урад не падтрымлівае ўстанаўленне яго выхадным», – сказаў Сяргей Румас.
Прычыны розныя, у тым ліку вытворчыя. «Большасць апытаных калектываў не хацелі б пазбаўляцца працоўнага дня 31 снежня, каб мець магчымасць павіншаваць калег з надыходзячым Новым годам», – растлумачыў прэм’ер.
Па графіку пераносу рабочых дзён у 2020 годзе, працоўны дзень з чацвярга 2 студзеня пераносіцца на суботу 4 студзеня (гэта значыць на Новы год выходнымі будуць 1 і 2 студзеня). Панядзелак, 6 студзеня, таксама будзе выхадным, але за яго трэба будзе адпрацаваць у суботу 11 студзеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 15:29
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне