Урад павялічыць долю дзяржавы ў акцыянерных таварыствах на суму дзяржпадтрымкі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 11 красавіка 2025 года № 212, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з пастановай, доля Беларусі ў статутных фондах акцыянерных таварыстваў будзе павялічана (утворана) на суму дзяржаўнай падтрымкі, прадастаўленай з рэспубліканскага бюджэту ў 2024 годзе. Пры адсутнасці ў АТ уласных сродкаў павелічэнне (утварэнне) долі ў іх статутных фондах ажыццяўляецца ў наступныя гады пры наяўнасці ўласных сродкаў.
Доля дзяржавы будзе павялічана на сямі прадпрыемствах. Гэта Беларускі цэментны завод, «Барысаўдрэў», «Гомельшкло», «Івацэвічдрэў», «Краснасельскбудматэрыялы», «Крычаўцэментнашыфер», Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат.
Колькасць акцый дадатковага выпуску, перадаваемых ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь, разлічваецца як суадносіны сумы выдзеленых грашовых сродкаў і намінальнага кошту адной акцыі акцыянернага таварыства. У выпадку атрымання ў выніку разліку дробавай колькасці акцый АТ накіроўваюць на павелічэнне статутнага фонду ўласны капітал у памеры, неабходным для давядзення колькасці акцый дадатковага выпуску да бліжэйшага цэлага ліку.
Дзяржорганам і арганізацыям сумесна з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці да 1 верасня 2025 года неабходна забяспечыць ва ўстаноўленым парадку вырашэнне пытанняў, звязаных з перадачай ва ўласнасць Беларусі акцый акцыянерных таварыстваў, эмітуемых адпаведнасці з пастановай.
Дакумент уступае ў сілу з дня яго прыняцця.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.10.2025 - 11:00
У Беларусі змяняюцца падыходы да налічэння і пераразліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі
29.09.2025 - 16:25
Тавараабарот паміж Магілёўскай і Тульскай абласцямі вырас у 3,4 раза
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57