Урад зацікаўлены ў новых падыходах да святкавання Дня беларускага пісьменства, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка сёння на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах.
«Раней мы ўжо адзначалі неабходнасць фарміравання новых падыходаў да распрацоўкі праграмы святочных мерапрыемстваў. Чакаю канструктыўных прапаноў», - адзначыў Ігар Петрышэнка.
Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу, што да правядзення Дня беларускага пісьменства засталося не так і шмат часу. Яшчэ адно пасяджэнне арганізацыйнага камітэта плануюць правесці непасрэдна ў Бялынічах і на месцы азнаёміцца з асноўнымі пляцоўкамі свята, а таксама аб'ектамі, якія знаходзяцца паблізу маршрутаў святочных мерапрыемстваў.
Сёння ў фармаце відэаканферэнцыі будуць абмяркоўвацца першыя вынікі работы па арганізацыі свята, падрыхтоўцы інфраструктуры Бялыніч да прыёму гасцей. Трэба таксама зацвердзіць арыгінал-макеты друкаванай прадукцыі.
Ігар Петрышэнка папрасіў далажыць, як выконваюцца даручэнні, дадзеныя па выніках папярэдняга пасяджэння аргкамітэта. Адным з іх было правядзенне конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый цырымоній адкрыцця і закрыцця свята. Віцэ-прэм'ер таксама пацікавіўся, якія мерапрыемствы запланаваны з боку Мінадукацыі, Мінсувязі і Мінспорту.
На пасяджэнні абмяркуюць ход рамонту і рэканструкцыі аб'ектаў у Бялынічах і тэрміны завяршэння будаўнічых работ.
«Абл- і райвыканкаму неабходна прадумаць таксама шматлікія арганізацыйныя пытанні. Гэта размяшчэнне гасцей і ўдзельнікаў, арганізацыя пад'езду і аўтамабільных стаянак, работа транспарту, гандлю і грамадскага харчавання, санітарны і эпідэміялагічны кантроль», - звярнуў увагу Ігар Петрышэнка.
Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца кожны год у першую нядзелю верасня. Ён праводзіцца для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 12:58
14.10.2025 - 16:55
Адзіны дзень кансультавання па дзяржпадтрымцы сем'яў з дзецьмі пройдзе ў Беларусі 15 кастрычніка
14.10.2025 - 12:25
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 18 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
14.10.2025 - 10:30
13.10.2025 - 12:04
У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці выхоўваюцца 12 дзяцей
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе