Урад змяніў парадак кампенсацыі выдаткаў на пражыванне пры камандзіроўках па Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 верасня 2020 года № 550, як паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

ІП, арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці (выключэнне – бюджэтныя арганізацыі) пры камандзіраванні работнікаў у межах Беларусі самі прымаюць рашэнне аб кампенсацыі выдаткаў па найме жылля на падставе пацвярджальных дакументаў або без іх.

Пры адсутнасці такіх дакументаў выдаткі за час камандзіравання (выключэнне – час знаходжання ў дарозе) пакрываюцца ў памеры, які не перавышае 20%, але не менш за 5% памераў кампенсацыі гэтых выдаткаў. Канкрэтны памер кампенсацыі выдаткаў устанаўліваецца наймальнікам у лакальным прававым акце.

Што тычыцца бюджэтных арганізацый, то выдаткі па найме жылля пры камандзіраванні ў межах краіны пакрываюцца на падставе пацвярджальных дакументаў. Пры іх адсутнасці выдаткі пакрываюцца ў памеры 5% памераў кампенсацыі гэтых выдаткаў.
Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА