RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Урад змяніў правілы школьнага харчавання

У Беларусі змяняюцца правілы школьнага харчавання. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2022 года № 917, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, пры разліку платы за харчаванне зараз не будуць улічвацца дні, калі навучэнцы не атрымлівалі харчаванне па прычыне іх адсутнасці ва ўстанове адукацыі. Законныя прадстаўнікі абавязаны напярэдадні пісьмова альбо вусна паведаміць педагагічным работнікам установы адукацыі аб маючай быць адсутнасці навучэнца.

Таксама плата за харчаванне навучэнцаў будзе ажыццяўляцца законнымі прадстаўнікамі штомесяц не пазней за 25 чысла бягучага месяца на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі па ўліку бюджэтных і іншых дзяржаўных сродкаў арганізацый, якія вызначаюцца заснавальнікамі ўстаноў адукацыі і (або) аблвыканкамамі (Мінскім гарвыканкамам) у адпаведнасці з бюджэтным заканадаўствам. Запазычанасць па плаце за харчаванне навучэнцаў спаганяецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

Асобныя пункты пастановы ўступаюць у сілу з 1 і 6 студзеня 2023 года, іншыя – пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая