RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ураджайнасць гародніны на Магілёўшчыне ў шэсць разоў перавышае леташнюю

У Прыдняпроўскім краі ў разгары ўборка агародніны і бульбы. Першыя з гэтых сельгаскультур, па інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, да 26 верасня былі сабраны са 129 гектараў, або з 21% пасяўных плошчаў.

Сярэдняя ўраджайнасць гародніны – 361 цэнтнер з гектара, што істотна перавышае леташні вынік, які складаў на гэту дату 59 ц/га. Агульны збор гародніны дасягнуў 4674 тон і значна пераўзыходзіць паказчык 2021 года – 2622 тоны.

Істотна вышэйшая за леташнюю ў Магілёўскай вобласці і ўраджайнасць бульбы, у сярэднім 371,2 цэнтнера з гектара. Значна больш высокія зборы другога хлеба ў кіраўскіх і шклоўскіх бульбаводаў – 479 і 465 ц/га.

Паводле інфармацыі на 26 верасня, бульбяныя палі прыбраныя ў рэгіёне на 1917 гектарах – 42% пасадкі. Накапана 71156 тон бульбы. Найбольшы аб’ём збору другога хлеба ў Шклоўскім раёне – 44720 тон.

 mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая