Беларуская цяжкаатлетка Дар'я Навумава, ураджэнка Магілёўскай вобласці, узяла серабро II Гульняў краін СНД.
Выступаючы ў вагавой катэгорыі 81 кг, беларуска набрала ў суме дваяборства 235 кг (рывок - 101 кг, штуршок - 134 кг). Чэмпіёнскі тытул упэўнена заваявала расійская спартсменка Яна Соціева - 248 кг (113+135), яе суайчынніца Марыя Груздава стала бронзавым прызёрам - 234 кг (104+130). Чацвёртае месца заняла беларуска Дыяна Мінькова - 209 кг (94+115).
Заўтра спаборніцтвы ў гродзенскім Лядовым палацы працягнуцца. Спартсмены разыграюць узнагароды ў чатырох вагавых катэгорыях - па дзве ў жанчын і мужчын. Цяжкаатлетычны турнір - адзін з самых прадстаўнічых па складзе ўдзельнікаў на II Гульнях краін СНД. У ім выступае нямала тытулаваных спартоўцаў. У прыватнасці, у вагавой катэгорыі 109 кг на памост плануе выйсці алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 беларус Андрэй Арамнаў. У Гродна прыехалі і іншыя вядомыя атлеты, якія перамагалі на самых прэстыжных міжнародных спаборніцтвах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.10.2025 - 11:44
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06