RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Устаноўлена месца бою, з якога пачалася абарона Магілёва ў 1941 годзе. Відэа

Пошукавікі ўстанавілі месца бітвы, з якога пачалася абарона Магілёва летам 1941 года. Каля ракі Вепрынка ў Кіраўскім раёне падчас пошукавай разведкі выявілі пазіцыю савецкіх кулямётчыкаў.

З архіўных дакументаў вядома: на дарозе Бабруйск–Магілёў 3 ліпеня 1941 года чырвонаармейцы ўзарвалі мост праз Вепрынку. Падбіўшы нямецкую тэхніку, у тым ліку два танкі, яны змаглі затрымаць наступленне нямецкіх войскаў. Пасля больш за 25 гадоў «разведкі» пошукавікі знайшлі дакладную пазіцыю савецкіх кулямётчыкаў.

Вясной абласны пошукавы клуб «Віккру» і спецыяльны батальён Узброеных Сіл Беларусі пачнуць у гэтым месцы раскопкі. Магчыма, там ляжаць невядомыя салдаты. А пасля плануюць устанавіць мемарыяльны знак. Бо менавіта з гэтага месца, упэўненыя пашукавікі, пачалася гераічная абарона Магілёва.

 

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая