Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №278 «Аб парадку выдачы дакументаў і ўчынення дзеянняў». Дакумент накіраваны на далейшае ўдасканаленне парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і аптымізацыю дзейнасці дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Указам устанаўліваецца парадак ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, а таксама натарыяльныя дзеянні, якія маюць права ўчыняць дыпламатычныя агенты і консульскія службовыя асобы.

БЕЛТА