17 снежня з 09.00 да 17.00 будуць праводзіцца рамонтныя работы на чыгуначным пераездзе па вуліцы Вішнявецкага, у сувязі з чым рух транспарту праз названы пераезд будзе забаронены. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
На час перакрыцця ад пасёлка Ямніцкі да чыгуначнага пераезда будзе курсіраваць адзін аўтобус. З боку горада рух аўтобусных маршрутаў № № 22, 29, 44 будзе ажыццяўляцца да прыпыначнага пункта «Рамонтны завод».
Рэйсы па прыгарадных маршрутах «Магілёў – в/ч Ямніца», «Магілёў – Бялевічы», «Магілёў – Сенькава» ў названы перыяд будуць выконвацца ў аб’езд праз а/г Буйнічы з пасадкай і высадкай пасажыраў на прыпыначным пункце «Рабочы пасёлак».
У вёску Цішоўка прыгарадныя аўтобусы заезд ажыццяўляць не будуць!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2024 - 15:11
Хрэсны ход у гонар Баркалабаўскай іконы Божай Маці адбудзецца 23 ліпеня
15.07.2024 - 09:20
12.07.2024 - 19:22
12.07.2024 - 15:18