3 ліпеня ва ўсіх семнаццаці аграгарадках Магілёўскага раёна, а таксама вёсцы Падгор'е ў 9.30 урачыста адкрыліся плошчы дзяржаўных сімвалаў з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, дэпутацкага корпуса, працоўных калектываў і навучэнцаў. Аб гэтым расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова.

Рашэнне аб адкрыцці плошчаў прыняў старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда. На плошчах будуць праходзіць дзяржаўныя святы, прыёмы ў піянеры, уручэнне атэстатаў і пашпартоў.

 СБ, фота прадастаўлена Магілёўскім райвыканкамам