RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ваенна-патрыятычнае свята «Пакаленне Перамогі» пройдзе ў Магілёўскім інстытуце МУС 5 мая

Ваенна-патрыятычнае свята «Пакаленне Перамогі» пройдзе ў Магілёўскім інстытуце МУС 5 мая. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.

Удзельнікамі мерапрыемства стануць 8 каманд (у кожнай да 10 хлопцаў ва ўзросце 16–18 гадоў). З іх пяць будзе сфарміравана з курсантаў 1 курса факультэта міліцыі інстытута, тры прадставяць выхаванцы Магілёўскага праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба «Пересвет», навучэнцы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча і патрыятычных класаў ДУА «КПК дзіцячы сад – сярэдняя школа № 12».

Для дзяцей падрыхтавалі спаборніцтвы і конкурсы, у якіх яны праявяць сябе ў перацягванні каната, на паласе перашкод, у 50-метровым ціры са зборкай і разборкай аўтамата Калашнікава. Акрамя гэтага, удзельнікі павінны будуць прадэманстраваць спартыўныя навыкі, веды і ўменні ў галіне медыцынскай падрыхтоўкі і аказання першай медыцынскай дапамогі. Таксама хлопцаў чакае творчы этап і многае іншае.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць: Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт, Магілёўская гарадская арганізацыя ГА «БРСМ».

Пачатак – у 15.00.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая