RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ваенны камісар горада Магілёва і Магілёўскага раёна: «Мерапрыемствы ваенна-ўліковай работы носяць выключна планавы характар»

У Рэспубліцы Беларусь у цяперашні час у планавым парадку праводзіцца ўдакладненне ўліковых даных ваеннаабавязаных.

Як растлумачыў ваенны камісар горада Магілёва і Магілёўскага раёна падпалкоўнік Мікалай Гамолка, грамадзянам мужчынскага полу, якія стаяць (або абавязаным стаяць) на воінскім уліку, неабходна прыбыць па выкліку ваеннага камісарыята ва ўстаноўленыя час і месца, і зверыць свае ўліковыя даныя з данымі, наяўнымі ў ваенным камісарыяце.

Ваенным камісарыятам горада Магілёва і Магілёўскага раёна абвестка ваеннаабавязаных робіцца позвамі і па тэлефоне. Пры яўцы ў ваенны камісарыят (на пункт збору ваеннаабавязаных) пры сабе неабходна мець ваенны білет і іншыя дакументы, названыя ў позве.

«Звяртаем увагу грамадзян, што ў Беларусі мабілізацыйныя мерапрыемствы не праводзяцца. Мерапрыемствы вайскова-ўліковай працы носяць выключна планавы характар», – удакладніў Мікалай Гамолка.

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая