RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ваенны камісар Магілёўскай вобласці: мы будзем галасаваць за пазітыўныя змены, за мірнае жыццё беларусаў

Вайскоўцы Магілёўскага гарнізона, у прыватнасці афіцэрскі корпус, будуць у першых радах галасаваць за змены і дапаўненні ў Канстытуцыю. Такім меркаваннем падзяліўся ваенны камісар Магілёўскай вобласці палкоўнік Аляксандр Гарошкін.

– Узброеныя Сілы ніколі не стаялі ў баку ад палітычнага жыцця краіны – кажа Аляксандр Рыгоравіч. – Калі гаварыць пра афіцэрскі корпус, то, не пабаюся гэтага слова, гэта найбольш адукаваныя людзі, якія разумеюць цану сучаснаму міру. А паколькі прапанаваныя навацыі ў Канстытуцыю нацэленыя на тое, каб забяспечыць нармальнае, мірнае жыццё беларусаў, мы ў першых радах будзем галасаваць за гэтыя пазітыўныя змены. Мы выдатна разумеем, што поспех можа прынесці толькі спакойная, паступовая праца, а не рашэнне пытанняў праз мушку прыцэла.

Само жыццё паказвае, што ў сучасным свеце на першы план выходзяць бяспека, мір, блакітнае неба без выбухаў. Толькі ў выпадку захавання міру магчыма забяспечыць права чалавека на працу, нармальнае медыцынскае забеспячэнне, адукацыю. Падкрэслівае ваенкам:

– Нашу эканоміку душаць санкцыямі. Таксама на трываласць правяраюць наш дух, нашу абараназдольнасць. Вы бачыце, што робіцца паблізу нашых межаў. Але я ўпэўнены, што, маючы такіх вайскоўцаў і такое войска, як наша, усе гэтыя спробы дарэмныя. Наша эканоміка і наша абарона выстаяць. Мы гатовы да абароны сваіх людзей, сваёй краіны, сваіх сем’яў, у рэшце рэшт. Мы забяспечым мірнае будучыню нашага народа!

Таксама Аляксандр Гарошкін удакладніў, што Магілёўскі гарнізон гатовы дапамагчы ў забеспячэнні парадку падчас рэферэндуму.

– У асноўным ахова выбарчых участкаў з’яўляецца прэрагатывай Міністэрства ўнутраных спраў, – гаворыць ён. – Але ў вайсковых частках гарнізона маюцца падраздзяленні, здольныя па рашэнні сітуацыйнага штаба (а такі штаб ствараецца) быць задзейнічанымі падчас правядзення масавых мерапрыемстваў. Мы можам прымаць пасільны ўдзел у забеспячэнні міру і спакою, што і павінны рабіць як Узброеныя Сілы.

Любовь Соловьева, фото Андрея Сазонова, СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая