Валанцёры добраўпарадкавалі тэрыторыю храма ў Слаўгарадскім раёне падчас акцыі «Аднаўленне святынь»
12.10.2020 - 16:39
На тэрыторыі храма-помніка ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла ў Слаўгарадскім раёне 9 кастрычніка прайшоў абласны этап рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь. Скарбы роднай Беларусі».Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
Працоўная акцыя сабрала больш за 40 прадстаўнікоў моладзі з усёй Магілёўскай вобласці, якія добраўпарадкавалі тэрыторыю каля храма-помніка: прывялі ў парадак дарожкі, прыбралі клумбы, пасадзілі дрэвы і інш. Таксама для хлопцаў і дзяўчат правялі экскурсію па тэрыторыі храма.





Переводчик