RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Валерый Берастаў: палітычная актыўнасць жыхароў Магілёўшчыны заўсёды была высокай

Пасяджэнне абласной камісіі па рэферэндуме адбылося сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. На парадку дня стаяла пытанне аб устанаўленні вынікаў галасавання па рэспубліканскім рэферэндуме ў рэгіёне.

«Кампанія па рэфэрэндуме ў Магілёўскай вобласці прайшла на высокім арганізацыйным узроўні, годна, арганізавана і без залішняга напружання. Гэта пацвярджаюць і тэрытарыяльныя і ўчастковыя камісіі, якія былі задзейнічаны ў гэтым працэсе. Яўка была звыш чаканай. Нават я, як чалавек з шматгадовым вопытам ўдзелу ў электаральных кампаніях, не чакаў такой высокай актыўнасці, – адзначыў старшыня абласной камісіі па рэферэндуме Валерый Берастаў. – Усяго ўдзел у рэферэндуме прыняло каля 83% спісачнага складу ўдзельнікаў у Магілёўскай вобласці. Гэта высокая яўка».

Валерый Берастаў назваў некалькі складнікаў такога водгуку ў насельніцтва:

«Па-першае, палітычная актыўнасць жыхароў Магілёўшчыны заўсёды была высокай. Па-другое, паколькі Канстытуцыя гарантуе жыхарам Беларусі эканамічную, палітычную, сацыяльную стабільнасць і іншыя гарантыі, людзі ішлі галасаваць за гэту стабільнасць. Асабліва на фоне знешняй напружанасці вакол краіны. І, па-трэцяе, а магчыма, нават у першую чаргу, паўплывала і велізарная тлумачальная праца, арганізаваныя сярод насельніцтва, у працоўных калектывах абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў у праект абноўленай Канстытуцыі. Органы заканадаўчай і выканаўчай улады ўсіх узроўняў у вобласці за папярэдні рэферэндуму працяглы час правялі каласальную, тытанічную працу з насельніцтвам па месцы іх жыхарства. Гэта ўсё разам і заахвоціла да такой высокай палітычнай актыўнасці насельніцтва Магілёўскай вобласці. Каля 83% спісачнага складу прыняло ўдзел у галасаванні, больш за 71% ад спісачнага колькасці удзельнікаў рэфэрэндуму падтрымала тыя змены і дапаўненні, якія ўнесены ў праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

Таксама ён пракаментаваў працу назіральнікаў:

«На рэферэндуме працавала каля 6 тыс. унутраных і знешніх назіральнікаў. Знешніх назіральнікаў было 11 – ад місіі СНД і ШАС. На адну камісію ў сярэднім прыходзілася больш за восем назіральнікаў. Яны наведалі шмат участкаў і падчас размовы выказалі задаволенасць арганізацыяй працэсу па правядзенні рэферэндуму на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, адзначыўшы высокую актыўнасць тых, хто галасуе, святочнае становішча, створанае на ўчастках для галасавання. Заўваг і парушэнняў, якія маглі б паўплываць на вынікі галасавання, яны не выявілі».

Паводле даных абласной камісіі па рэферэндуме, агульная колькасць жыхароў рэгіёна, якія маюць права ўдзельнічаць у рэферэндуме, склала больш за 793 тыс. У галасаванні прыняло ўдзел звыш 658 тыс.чалавек, у тым ліку амаль 352 тыс. аддалі свой голас датэрмінова, каля 263,4 тыс. – у асноўны дзень правядзення рэферэндуму. Па месцы знаходжання прагаласавала 42,7 тыс. чалавек. За ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі выказалася звыш 568 тыс. жыхароў рэгіёна, супраць – 82,5 тыс. Несапраўднымі прызнаны больш за 6,7 тыс. бюлетэняў.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая