Валерый Малашка наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу ў аграгарадку Гарадзец
29.12.2023 - 10:00
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка ў рамках акцыі «Нашы дзеці» наведаў сям'ю Канаваленкі ў аграгарадку Гарадзец Шклоўскага раёна.
У сям'і Святланы і Аляксандра двое сваіх дзяцей, а яшчэ чацвёра знаходзяцца на выхаванні.

Валерый Анатольевіч павіншаваў выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу з навагоднімі святамі і падарыў дружнай сям'і снегаадкідвальнік, які стане добрым памочнікам снежнай зімой, а малышам, вядома ж, дасталіся салодкія падарункі.
Дружнае сямейства падзялілася з гасцямі сваімі поспехамі і дасягненнямі за год, падрыхтавала для іх міні-канцэрт і, вядома, арганізавала фірменнае душэўнае чаяванне.


Разам з Валерыем Анатольевічам у гасцях у Канаваленкі таксама пабывалі старшыня райвыканкама Андрэй Камко і начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення нумар 700 ААТ "ААБ Беларусбанк" Алег Сасноўец, якія зразумела не прыйшлі з пустымі рукамі, а ўручылі вялікай сям'і грашовыя сертыфікаты, шмат прысмакаў і іншыя карысныя падарункі.

Переводчик