У Александрыі створаны ўсе ўмовы для незабыўнага і якаснага адпачынку гасцей рэспубліканскага свята. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падчас наведвання тэматычных і творчых пляцовак рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
«На нашым свяце ў кожнага чалавека будзе магчымасць знайсці сваю «папараць-кветку». Тыя, хто прыедзе працаваць на фестываль (гэта работнікі культуры і гандлю, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), абавязкова знойдуць свайго пакупніка і гледача. Важна, што нашы блізкія сябры– дэлегацыі Расійскай Федэрацыі і Украіны–пацвердзілі свой удзел у свяце», – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама.
Адна з сур’ёзных навін у тым, што праграма гала-канцэрта сфарміравана па заяўках жыхароў Александрыі. «Мы вельмі доўга працавалі над гэтым. Аргкамітэт настойваў: усё тое, што будзе прадавацца, усё тое, што будзе прадстаўлена (гэта тычыцца не толькі культурнай праграмы, але і формаў працы з гасцямі), павінна адпавядаць чаканням. Гэта канцэрты і забавы для дзяцей усіх узростаў, тут жа павінна быць цікава дарослым людзям, як старэйшаму пакаленню, так і тым, хто маладзейшы. У жыхароў Александрыі была магчымасць паўдзельнічаць у фарміраванні гала-канцэрта–іх пажаданні абавязкова будуць выкананыя. Для гэтага спецыяльна запісвалі відэазвароты, а артысты адкажуць яркімі выступленнямі. Канцэрт вырас па часе: вельмі многа таго, што мы хочам паказаць», – падкрэсліў Валерый Малашка.
Як адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама, з кожным годам маштаб свята ў Александрыі павялічваецца. «Партэр у гэтым годзе складае 3 тыс. месцаў. Павялічваюцца і развіваюцца пляцоўкі: з кожным годам мы прырастаем удзельнікамі. Плошчы купальскага поля памяншаюцца–усё менш застаецца вольнага часу. Гэта сведчыць пра тое, што людзям цікавы фестываль у Александрыі. Мы са свайго боку зрабілі ўсё, каб свята для гасцей было незабыўным, а адпачынак якасным. Арганізаваны паркоўкі, падвоз людзей да цэнтральных кропак свята, скарэкціраваны графікі руху цягнікоў і электрычак як з аршанскага напрамку, так і з магілёўскага. Мы зрабілі ўсё, каб нашым гасцям было камфортна, – падкрэсліў Валерый Малашка. – Я ўпэўнены: у гэтым годзе мы пераадолеем сваю шматгадовую мяжу ў 100 тыс. гледачоў. Надвор’е абяцае быць добрым, праграма – яркай і насычанай. Скончыцца свята ў Александрыі прыгожым феерверкам і дыскатэкай».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 18:15
02.05.2024 - 16:19
Анатоль Ісачанка - дэпутатам: неабходна выбудоўваць выразную камунікацыю на ўсіх узроўнях
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48