RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Вальс выпускнікоў» выканаюць старшакласнікі Магілёва 25 мая

25 мая (чацвер) у Магілёве на плошчы Славы каля гарадской Ратушы 11-класнікі традыцыйна выканаюць «Вальс выпускнікоў». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама.

З 13-й гадзіны на магілёўскай плошчы будзе гучаць музыка, працаваць фотазоны, падрыхтаваныя ўстановамі дадатковай адукацыі абласнога цэнтра. Пары пачнуць вальсаваць у 14 гадзін.

Таксама ў рамках мерапрыемства канцэртныя нумары прадставяць: Заслужаны аматарскі калектыў РБ Узорная дзіцячая эстрадная студыя «Вясёлыя ноткі» (цэнтр творчасці «Эверэст»), Шматпрофільны цэнтр па працы з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва», студыя сучаснага эстраднага мастацтва «Step-by-step» (цэнтр творчасці «Эверэст»).

Нагадаем, што на 10 чэрвеня (субота) запланавана яшчэ адно мерапрыемства для выпускнікоў - агульнагарадскі выпускны. Навучэнцы школ і гімназій збяруцца на плошчы Адзінства, каб стаць удзельнікамі маштабнага свята. Канцэртная праграма з сюрпрызамі і вядомымі артыстамі арыентыровачна стартуе а 18-й гадзіне. Падрабязнасці стануць вядомыя найбліжэйшым часам.

Спадзяемся, што надвор'е не падвядзе.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая