Важны этап выбарчай кампаніі Беларусі завяршаецца сёння. Гэта вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Нагадаем, палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне маглі вылучыць свайго прэтэндэнта.
На працягу некалькіх тыдняў ініцыятыўныя групы збіралі подпісы. У краіне створана 12 514 выбарчых акруг. А ў перыяд з 16 да 30 студзеня будзе праводзіцца працэдура рэгістрацыі і выдача кандыдатам пасведчанняў.
Маючая адбыцца выбарчая кампанія стане найбуйнейшай за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. 25 лютага нам трэба будзе вызначыцца з кандыдатамі ў Палату прадстаўнікоў і ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.
БТ