- Заклад міру і згоды ў дзяржаве залежыць ад узроўню развіцця грамадзянскай супольнасці, а партыйнае будаўніцтва лічу неабходнай стратэгіяй, бо гэта не толькі ўдзел грамадзян у дзяржаўным кіраванні, але і аснова палітычнай стабільнасці. Без моцных палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднанняў цяжка далей вырашаць многія працэсы. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» аб'ядноўвае на сёння практычна ўвесь стратэгічны сацыяльны рэсурс нашай дзяржавы. І досвед працы, і поспехі, і мэты дазваляюць, на мой погляд, ажыццявіць пераход да больш сур'ёзнага статуту і працягнуць развіццё як народнай партыі. Падкрэслю, менавіта народнай, партыі, якая згуртуе асноўную частку насельніцтва і будзе здольная адказваць на запыты ў грамадстве, фармаваць грамадскую думку, спрыяць палітычнай адукацыі і выхаванню грамадзян, у першую чаргу моладзі, выказваць меркаванне грамадзян па любых пытаннях грамадскага жыцця і даводзіць да ведама дзяржаўнай улады, вылучаць кандыдатаў у заканадаўчыя і прадстаўнічыя органы, - падзялілася меркаваннем Вера Шырокая, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.12.2025 - 14:51
Дэлегат УНС: неабходна выпрацаваць механізмы прыцягнення моладзі ў сельскую гаспадарку
02.12.2025 - 12:01
«Гэта перспектыва, развіццё». Дэпутат - пра тое, што дае Беларусі сяброўства з краінамі Афрыкі.
24.11.2025 - 14:30
Загадчык ФАПа аб адказнасці за будучыню нашай краіны: важны ўклад кожнага чалавека
12.11.2025 - 12:27