Ветэранаў ВАВ узнагародзяць юбілейным медалём да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 9 Мая. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны палкоўнік Іван Міцін.
Юбілейны медаль «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» устаноўлены ўказам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ад 29 лютага 2024 года №75. Дакументам таксама зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.
Юбілейным медалём будуць узнагароджваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і непасрэдна удзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
«На апошнім пасяджэнні Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў было прынята рашэнне ўзнагародзіць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны гэтым медалём 9 Мая», - расказаў Іван Міцін.
Узнагароджваць медалём будуць таксама ваеннаслужачых Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі, работнікаў дзяржаўных органаў і іншых асоб, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян краіны, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)