Відэаверсію ўрачыстага адкрыцця Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты Шлягер» гледачы змогуць убачыць на тэлеканале «Беларусь 3» 7 лістапада ў 16.50 і 8 лістапада ў 17.45, а канцэрт «Джаз без межаў» у тэлеэфіры – 10 лістапада ў 14.40.

Выканаўцы, якія прыехалі на свята, адзначаюць цёплы і душэўны прыём у Магілёве. Тут яны не проста выконваюць свае хіты, правераныя часам. У творчай скарбонцы «Залатога шлягера» пакідаюць карціны, напісаныя па матывах фестывалю.

Менш чым за тыдзень, меламаны паслухалі некалькі дзясяткаў шлягераў ад вядомых артыстаў, якія разам спяваюць пакаленні.

Па матэрыяле ТРК «Магілёў»