Відовішчны абпал галоўнай скульптуры пленэру «Арт-Жыжаль» адбудзецца ў Вербках 25 ліпеня
22.07.2025 - 15:29
Абпал-шоу «Вогненная скульптура» пройдзе 25 ліпеня ў Бабруйскім раёне. Пра гэта расказаў мастак-кераміст і мастацкі кіраўнік міжнароднага пленэру па кераміцы «Арт-Жыжаль» Валерый Калтыгін.
Вогненнае відовішча стане адным з этапаў пленэру, які 19-ы раз стартаваў на беразе Бярэзіны. У гледачоў будзе магчымасць паназіраць за творчасцю мастакоў-керамістаў і ўжывую ўбачыць абпал іх сумеснай працы.
Месцам правядзення стане база адпачынку «Вербкі» гасцінічнага комплексу ААТ «ФанДАК» у Бабруйскім раёне. Убачыць унікальны працэс абпалу зможа кожны ахвочы.
Переводчик