RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з 75-годдзем Вялікай Перамогі

 

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з 75-годдзем Вялікай Перамогі.

 

Беларусь адзначае гэтую знамянальную дату ў няпросты час. Аднак нашы сённяшнія складанасці мізарнеюць перад нягодамі і стратамі, што выпалі на долю гераічнага пакалення, якое выратавала свет ад карычневай чумы.

Мы бясконца ўдзячныя ветэранам, якія ў гэты свяшчэнны для ўсяго народа дзень разам з намі. Аддаём даніну павагі патрыятызму, стойкасці і працавітасці працаўнікоў тылу.

Схіляем галовы ў памяць аб тых, хто не ўбачыў пераможныя майскія салюты 1945 года. Перад горам мацярок, якія не дачакаліся сваіх сыноў і дачок. Смуткуем і памятаем аб усіх ахвярах той страшнай вайны.

Аднак жыццё заўсёды перамагае смерць. Таму беларусы павінны захаваць у стагоддзях гэту бясцэнную спадчыну – нашу Вялікую Перамогу. Свята шанаваць і абараняць яе ад паклёпу і фальсіфікацый.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагія суайчыннікі, мірнага неба, здароўя, шчасця, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая