Вуліцу Ленінскую ў Магілёве чакае рэканструкцыя (відэа)
18.01.2024 - 09:56
Інстытут «Магілёўграмадзянпраект» распрацаваў канцэпцыю добраўпарадкавання вуліцы Ленінскай. Пакуль, гэта толькі ідэі, якія цалкам могуць увасобіцца ў жыццё і зрабіць сэрца горада яшчэ зручнейшым для магіляўчан і больш прывабным для турыстаў.