Касцюковічы павінны стаць лакаматывам паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Вячаслаў Максачоў. Сёння Прэзідэнт даў згоду на яго назначэнне кіраўніком раёна.
Размаўляючы з журналістамі, Вячаслаў Максачоў адзначыў:
- Прэзідэнт быў у Касцюковічах неаднаразова. Адно з даручэнняў, якое было дадзена сёння, - Касцюковічы павінны быць лакаматывам паўднёвага ўсходу краіны. Трэба надаць асаблівую ўвагу стварэнню прадпрыемстваў, рэалізацыі задачы «Адзін раён - адзін праект». Касцюковічы - гэта прамысловы раён. У нас ёсць Беларускі цэментны завод, гэта наша горадаўтваральнае прадпрыемства. Але неабходна ствараць і іншыя прадпрыемствы. У нас ёсць такія праекты, мы зараз над імі працуем, і яны будуць рэалізаваны ва ўстаноўленыя тэрміны. У прыватнасці, гэта праект па вырабе металавырабаў з тонкаліставога металу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.09.2025 - 10:15
01.09.2025 - 13:21
29.08.2025 - 09:54
У Магілёўскім раёне правялі акцыю-рэквіем памяці Канстанціна Сіманава
29.08.2025 - 09:35