RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Вялікі падарунак краіне і гораду». Аляксандр Лукашэнка адкрыў у Бабруйску новую школу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у сярэдняй школе нумар 35 Бабруйска, прысвечаных Дню ведаў і адкрыццю гэтай установы адукацыі.

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся: 1 верасня для яго - асаблівы дзень і ён заўсёды прыходзіць на святочную лінейку з вялікім хваляваннем, дзе б яна ні праходзіла - у старэйшай або новай школе, тэхнікуме або ВНУ, у вёсцы, раённым цэнтры або сталіцы.

"Таму што помню сябе і вучнем, і настаўнікам, ведаю, што адчуваюць у гэтыя мінуты бацькі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У кожнага з вас і ў мяне як Прэзідэнта краіны пачынаецца чарговы перыяд у жыцці са сваімі задачамі, планамі і чаканнямі. Уся Беларусь цяпер настройваецца на новы рабочы рытм. Таму што дзеці - гэта галоўнае. Менавіта вы, якія першы раз ступілі на плошчу каля гэтага храма ведаў, і тыя, хто рыхтуецца сёння да самастойнага жыцця, задаяце тэмп жыццю ўсёй нашай краіны. Таму што вы аснова, будучыня любой дзяржавы".

Гэты навучальны год жыхары маладога мікрараёна Бабруйска сустракаюць з новай школай. Установа была пабудавана менш як за год, і яе адкрыццё, заявіў Прэзідэнт, гэта вялікі падарунак і краіне, і гораду. "Мы ж планавалі адкрыць гэту школу яшчэ толькі ў снежні. Але і будаўнікі, і мясцовыя ўлады вельмі стараліся завяршыць работы менавіта да 1 верасня. Таму што, як кажуць у народзе, дарагая помач у свой час. І вам, вядома, таксама было важна пачаць новы навучальны год у новым будынку. Усё ж пачынаецца тут, у школе. Усё наша свядомае жыццё. І жыццё горада таксама. Ён жыве, развіваецца, калі, перш за ўсё, створаны ўмовы для нараджэння, выхавання і развіцця дзяцей", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў: удасканаленне інфраструктуры - ад радзільных дамоў, паліклінік і ўстаноў адукацыі да дзіцячых пляцовак і спартыўных стадыёнаў - гэта галоўнае, на што накіраваны дзяржаўныя праграмы па развіцці малых і сярэдніх гарадоў.

У час цырымоніі генеральны дырэктар Бабруйскага завода буйнапанэльнага домабудавання Сяргей Уласік перадаў Прэзідэнту сімвалічны ключ ад школы. Калектыву прадпрыемства, як ужо расказаў кіраўнік дзяржавы, спатрэбілася менш за год, каб пабудаваць гэты аб'ект. "Беражыце, гэта каштуе нятанна", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу ўручыў ключ "галоўнаму захавальніку" - дырэктару ўстановы Таццяне Васілеўскай. Яна адзначыла, што новая школа адпавядае ўсім сучасным патрабаванням. "Гэта яшчэ раз даказвае, што разам мы адзіныя. У нас адзіныя мэты, планы, пачынанні", - заявіла педагог.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая