На рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») будзе арганізавана работа спартыўна-забаўляльнай і турыстычнай пляцовак. Пра гэта расказалі арганізатары свята.

Усе ахвочыя змогуць пагуляць у лазертаг, атрымаць майстар-клас па варкаўце, пазаймацца на вулічных трэнажорах.

Тут жа будуць арганізаваны паказальныя выступленні спартсменаў, розныя конкурсы, гульні і іншыя актыўнасці, адбудзецца прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Магілёўскай вобласці - розных аграсядзіб і санаторыяў.

Таксама госці свята змогуць прыняць удзел у спартыўна-забаўляльнай гульні «Вялікі валейбол», паназіраць за ўдзельнікамі адкрытага сілавога турніру Магілёўскай вобласці па паўэрліфтынгу, які штогод збірае звыш паўсотні чалавек з Беларусі, Расіі і блізкага замежжа.

Галіна Гаўрыловіч