Вялікія гарадскія суботнікі пройдуць у Магілёве 18 кастрычніка і 1 лістапада
03.10.2025 - 09:05
Вялікія гарадскія суботнікі пройдуць у Магілёве 18 кастрычніка і 1 лістапада. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
З 6 кастрычніка ў абласным цэнтры стартуе месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванні двароў, плошчаў, сквераў і вуліц. Работы закрануць гарадскія паркі і зоны адпачынку, а таксама іншыя аб'екты сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння. Навядуць парадак перад зімой у мемарыяльных комплексах, месцах баявой і воінскай славы.
Пільную ўвагу нададуць навядзенню парадку на тэрыторыі прадпрыемстваў, у прамысловых зонах, на будпляцоўках, гаражна-будаўнічых кааператывах і іншых тэрыторый.
У сувязі з гэтым было прынята рашэнне правесці ў Магілёве два агульнагарадскія суботнікі 18 кастрычніка і 1 лістапада.
Переводчик