RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Вялікія сельгаскірмашы і свята ўраджаю пацешаць магілёўцаў

Вялікія сельскагаспадарчыя кірмашы і народнае свята ўраджаю «Багач» пройдуць у Магілёве ў гэтыя дні. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Так, з 30 верасня па 2 кастрычніка тэматычны гандаль разгорнецца ля гандлёвага цэнтра «Форум» у мікрараёне Саломінка. У суботу і нядзелю набыць плодаагароднінную прадукцыю, харчовыя і нехарчовыя тавары можна будзе ў Кастрычніцкім раёне горада на пляцоўцы ля парку атракцыёнаў.

Тут у шырокім асартыменце будуць прадстаўлены гародніна і садавіна, мясная і рыбная прадукцыя, ягады і мёд, а таксама саджанцы, розныя ўгнаенні і насенне. Для зручнасці наведвальнікаў кірмашоў будуць працаваць гандлёвыя пункты грамадскага харчавання.

Акрамя гэтага, 1 кастрычніка магілёўцаў запрашаюць на народнае свята ўраджаю «Багач», якое пройдзе на адкрытай пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая