Старшыня ЦВК Ігар Карпенка расказаў журналістам аб падрыхтоўцы да Адзінага дня галасавання.
«Мы цяпер рыхтуем метадычныя рэкамендацыі для тэрытарыяльных, акруговых, выбарчых камісій, для ўчастковых выбарчых камісій. Выпрацоўваем алгарытмы ўзаемадзеяння з іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў рамках рэалізацыі заканадаўчых пазіцый, выкладзеных у Выбарчым кодэксе. Напрыклад, забеспячэнне бяспекі ў час работы камісій, атрыманне той ці іншай неабходнай інфармацыі пры складанні спісаў выбаршчыкаў і іншыя пытанні», - расказаў Ігар Карпенка.
Паводле яго слоў, цяпер ідзе планавая работа. «У актыўную фазу мы ўступаем недзе ў канцы лета і пачнём ужо да 1 верасня вызначаць колькасць акруг па мясцовых Саветах. Затым да 1 кастрычніка ўстановім колькасць акруг па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і да 1 лістапада сфарміруем акругі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў», - дадаў кіраўнік ЦВК.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні