Выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Магілёўскай вобласці вядуць акрэдытацыю назіральнікаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі.

«Па стане на 16 верасня выбарчымі камісіямі Магілёўскай вобласці акрэдытавана 47 назіральнікаў, 42 з іх акрэдытавалі акруговыя камісіі і 5 – абласная», – адзначылі суразмоўцы.

Дарэчы, усе акрэдытаваныя на дадзены момант назіральнікі з’яўляюцца прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў, прычым асаблівую цікавасць да працы выбарчых камісій праяўляюць члены РГА «Белая Русь»і ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».