Выхаванец Бабруйскага вучылішча алімпійскага рэзерву Андрэй Арамнаў заваяваў залаты медаль на пятым міжнародным Кубку Катара па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у горадзе Доха.

Турнір з’яўляецца кваліфікацыйным да Алімпіяды-2020 у Токіа.

У вагавой катэгорыі да 109 кг беларускі атлет у суме дваяборства паказаў найлепшы вынік 401 кг (183 – у рыўку, 218 – у штуршку). У гэтай катэгорыі за медалі змагаліся 10 спартсменаў.

Па матэрыяле БЕЛТА