Пасяджэнне пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансах Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання адбылося 26 верасня ў абласным цэнтры. Удзел у яе прынялі члены камісіі і запрошаныя кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама.

Удзельнікі сустрэчы разгледзелі пытанні выкарыстання сродкаў рэзервовага фонду аблвыканкама, а таксама абмеркавалі ход выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці Дзяржаўнай праграмы «Упраўленне дзяржаўнымі фінансамі і рэгуляванне фінансавага рынку» на 2020 год і на перыяд да 2025 года, зацверджанага рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 26 чэрвеня 2020 г. № 22-3.

З дакладам па пытаннях парадку дня выступіла намеснік начальніка - начальнік упраўлення бюджэтнага планавання галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Алена Сяргеенка.

Юлія Таранава, фота прадстаўлены абласным Саветам дэпутатаў