Вынікі дзеяння новага Закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці» абмеркавалі ў Магілёве
11.10.2024 - 09:25
Круглы стол па выніках дзеяння новага Закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці» прайшоў у Магілёве. У зале абласнога эканамічнага суда сабраліся прадстаўнікі дзяржорганаў, суб'ектаў гаспадарання, антыкрызісныя кіраўнікі. Удзельнікі абмеркавалі дзейныя формы і метады працы.