RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Вынікі першага ЦЭ: па рускай мове 100 балаў атрымалі 482 выпускнікі, па беларускай - 413

За ЦЭ па рускай мове 100 балаў атрымалі 482 выпускнікі, па беларускай - 413. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі.

Першы цэнтралізаваны іспыт па рускай і беларускай мовах мінуў у краіне 14 траўня. У ім прынялі ўдзел больш за 53 тыс. 11-класнікаў. Па выніках ЦЭ па рускай мове 100 балаў атрымалі 482 выпускнікі, па беларускай - 413 навучэнцаў. У адукацыйным ведамстве адзначылі, што павелічэнне колькасці 100-бальных вынікаў у параўнанні з мінулымі гадамі тлумачыцца поўнай карэляцыяй тэставага матэрыялу з вучэбнай праграмай, а таксама выключэннем заданняў пятага ўзроўню складанасці. Каля 10% выпускнікоў не змаглі пацвердзіць адзнакі 9 і 10 балаў, атрыманыя па выніках года. Вынікі іспыту паказалі, што выпускнікі школ, гімназій, ліцэяў даволі паспяхова справіліся з заданнямі. Вынікі 6, 7 і 8 балаў (па дзесяцібальнай шкале) паказалі каля 60% удзельнікаў ЦЭ па дзяржаўных мовах, што ў цэлым супастаўна з вынікамі выніковай атэстацыі за апошнія два гады», - распавялі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Згодна з аналізам вынікаў першага іспыту, выпускнікі ў сярэднім справіліся прыкладна з 70 працэнтаў заданняў ЦЭ. «Разам з тым ёсць і дастаткова нізкія вынікі. Так, тэст па беларускай мове на 0 балаў выканалі 3 чалавекі, 1, 2 балы (па дзесяцібальнай шкале) атрымалі 63 навучэнцы па беларускай мове і 85 - па рускай. Улічваючы, што ІІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках профільнага навучання ў цэлым арыентавана на падрыхтоўку да паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі, трэба адказна падыходзіць да рашэння аб прадаўжэнні навучання пасля 9 класа. Абавязковую агульную сярэднюю адукацыю і спецыяльнасць навучэнцы могуць атрымаць, працягнуўшы навучанне ў прафесійных каледжах. У цэлым аналіз вынікаў першага цэнтралізаванага іспыту паказаў, што новая форма выніковай атэстацыі выпускнікоў школ апраўдала сябе», - адзначылі ў ведамстве.

Дэталёвы аналіз вынікаў ЦЭ будзе працягнуты з мэтай удасканалення тэставага матэрыялу, а таксама працы педагагічнага корпуса.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая