Графік выпускных экзаменаў у 9-х і 11-х класах карэктавацца не будзе. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.
«Як і планавалася, навучальны год завершыцца ва ўстаноўленыя тэрміны – 30 мая, – сцвярджае Андрэй Заблоцкі. – Што тычыцца выпускных школьных экзаменаў, яны пройдуць па графіку, з улікам усіх санітарна-эпідэміялагічных рэкамендацый».
Таксама Міністэрства адукацыі патлумачыла, як быць навучэнцам, якія не змогуць прысутнічаць на іспытах па прычыне выяўленага ў іх COVID-19 і калі выпускнік з’яўляецца кантактам першага ўзроўню і знаходзіцца на самаізаляцыі.
«Для гэтага выпадку ў раней існуючы пералік захворванняў, якія з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад выпускных экзаменаў, уключаны COVID-19. Гэта значыць, навучэнец, у якога выявілі каранавірус ці ён з’яўляецца кантактам першага ўзроўню, не будзе здаваць экзамен. Ён будзе прызнаны адсутным па ўважлівай прычыне. У такім выпадку адзнака ў атэстат будзе выстаўлена па выніках навучальнага года», – пракаментаваў Андрэй Заблоцкі.
Нагадаем: на мінулым тыдні Міністэрства адукацыі паведаміла, што ЦТ–2020 пачнецца з 25 чэрвеня. Гэта значыць, што яго старт перанесены амаль на 2 тыдні (раней першыя іспыты былі запланаваныя на 13 чэрвеня). «У найбліжэйшы час будзе прадстаўлены новы графік правядзення ЦТ», – паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка.
Сярод агучаных аргмомантаў, неабходнасць якіх дыктуе цяперашняя эпідэміялагічная сітуацыя, наступныя: тэставанне па найбольш масавых прадметах (руская мова і матэматыка) падзеляць на два дні. Заданні будуць розныя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 11:34
07.05.2024 - 10:49
Алея партыйнага адзінства і згуртаванасці з'явілася ў Магілёве (відэа)
07.05.2024 - 10:00
Ветэран вайны з Магілёўскага раёна - аб баявым мінулым і ўласным гатунку абрыкосаў
07.05.2024 - 09:37
Амаль 120 ваеннаабавязаных прызавуць на навучальны збор у Магілёве